Апазі́цыя ў мовазнаўстве — фармальнае адрозненне моўных адзінак, якому адпавядае адрозненне ў семантыцы.
Упершыню паняцце апазіцыі ў лінгвістыцы было распрацавана М. С. Трубяцкім.
Апазіцыі ў розных галінах мовазнаўства
У фаналогіі У фаналогіі апазіцыя выяўляецца ў супрацьпастаўленні фанем, якое служыць для адрознівання значэнняў слоў. Так, беларускія словы «лес» і «лёс» адрозніваюцца гукамі [э] і [о], што сігналізуе пра розніцу ў значэнні.
У граматыцы У граматыцы семантычнае адрозненне рэалізуецца ў супрацьпастаўленні формаў. Напрыклад, апазіцыя ‘цяперашні час’ — ‘прошлы час’ выражаецца ў формах «будуе» і «будаваў». Наяўнасць апазіцыі з’яўляецца абавязковай умовай існавання граматычнага значэння.
У лексіцы У лексіцы апазіцыя семантычных кампанентаў рэалізуецца ў лексемах. Напрыклад: «прыйсці» — ‘пачаць знаходзіцца’ і «пайсці» — ‘перастаць знаходзіцца’ ў пэўным месцы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Структурная лінгвістыка Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Граматыка Катэгорыя:Лексікалогія