Аранжыро́ўка (ад — літаральна «прыводзіць у парадак») — пералажэнне музычнага твора для іншага складу выканаўцаў або для выканання на іншым інструменце (інструментах), чым гэта прадугледжана ў арыгінале. Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей — вакальных і інструментальных твораў для аркестра.
Пад аранжыроўкай таксама разумеюць палегчанае пералажэнне музычнага твора для выканання на тым самым інструменце.
У джазавай музыцы У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, з’яўляецца элементам імправізацыі. Пад аранжыроўкай для аркестра разумеюць апрацоўку музычнага тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невялікіх ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інструментоўка Катэгорыя:Музычная тэрміналогія