«Літві́нам, запіса́ўшымся ў мой Альбо́м, на пажагна́нне» () — верш беларускага паэта Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, напісаны ў кастрычніку 1858 года. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных твораў аўтара, якія захаваліся да нашага часу.
Гісторыя стварэння Верш быў напісаны паэтам у кастрычніку 1858 года пры ад’ездзе з Вільні і «ахвяраваны» ім М. Рэніеру. Твор звязаны з вядомым «Альбомам» Вярыгі-Дарэўскага — своеасаблівым літаратурна-грамадскім помнікам, у якім пакідалі свае аўтографы многія дзеячы беларускай культуры сярэдзіны XIX стагоддзя.
Захаванне рукапісу Арыгінальныя беларускія творы А. Вярыгі-Дарэўскага амаль не захаваліся. Верш дайшоў да нас дзякуючы копіі, зробленай даследчыкам беларускай літаратуры Рамуальдам Зямкевічам у 1913 годзе. Зямкевіч спісаў яго са старой копіі, а не з арыгінала, зверыўшы почырк з лістом Вярыгі да Ігната Легатовіча.
У 1913 годзе ў артыкуле «Памажыця!» ў газеце «Наша Ніва» паведамлялася, што ў рэдакцыі знаходзіцца «арыгінал» паэмы Вярыгі «Братом літвіном». Аднак даследчыкі мяркуюць, што гаворка ішла менавіта пра тую ж копію верша «Літвінам, запісаўшымся...».
У міжваенны перыяд копія Зямкевіча захоўвалася ў Беларускім музеі ў Вільні. Пасля Вялікай Айчыннай вайны яе адшукаў у сваім асабістым архіве Я. Шутовіч, ад якога дакумент трапіў у Цэнтральную навуковую бібліятэку АН БССР (цяпер — імя Якуба Коласа НАН Беларусі), дзе і захоўваецца цяперЛіст Р. Зямкевіча захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР, ф. 23, воп. 1, адз. зах. 405..
Публікацыя Упершыню верш быў апублікаваны ў 1971 годзе ў хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Публікацыя была зроблена з купюрамі, а назва твора была адвольна мадэрнізавана складальнікамі: «Літвінам, што запісаліся ў мой „Альбом“, на развітанне».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы 1858 года Катэгорыя:Творы Арцёма Вярыгі-Дарэўскага