Афсе́тны друк, афсе́т () — спосаб друкавання, пры якім фарба з друкарскай формы перадаецца пад ціскам на паверхню гумаватканіннага палатна, а з яго на паперу ці іншыя матэрыялы.
Віды і прынцып дзеяння thumb|Прынцыповая схема дзеяння афсетнай машыны Афсетны друк бывае плоскі (друкарская форма плоская), высокі (друкавальныя элементы формы ўзвышаюцца) і глыбокі (друкавальныя элементы формы паглыбленыя).
Прынцып афсетнага друку быў прапанаваны ў ЗША ў 1905 годзе пры стварэнні афсетнай друкарскай машыны. Ён заснаваны на выбіральнасці змочвання друкарскай формы фарбамі і вадой, што дасягаецца спецыяльнай фізіка-хімічнай апрацоўкай паверхні формы. У працэсе друку форму па чарзе змочваюць вадой і накатваюць фарбы, пасля чаго пад ціскам уводзяць у кантакт з паверхняй гумаватканіннай пласціны, а апошнюю — з паперай ці іншым матэрыялам.
Адбываецца двухразовая перадача адлюстравання, дзякуючы чаму папера не ўваходзіць у непасрэдны кантакт з формай. Гэта памяншае знос формы, павялічвае скорасць і паляпшае якасць друкавання.
Прымяненне Для афсетнага друку выкарыстоўваюць ратацыйныя (гл. ратапрынт) і афсетныя друкарскія машыны. З дапамогай гэтага спосабу вырабляюць чорна-белую і шматколерную друкарскую прадукцыю.
Атрымліваюць пашырэнне спосабы афсетнага друку, заснаваныя на электронных і камп’ютарных сістэмах. Яны дазваляюць выключаць шэраг прамежкавых тэхналагічных працэсаў, паляпшаючы якасць гатовай прадукцыі і скарачаючы затраты часу на яе выраб.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Спосабы друку Катэгорыя:Паліграфія