Брод — мелкае месца на ўсю шырыню ракі, возера або балота, па якім можна перайсці ці пераехаць з аднаго берага на другі.

Гісторыя і выкарыстанне У старажытнасці, да будаўніцтва мастоў, праз брод праходзілі дарогі. Гразкі брод звычайна ўмацоўваўся грэбляй. Брод мае важнае значэнне ў ваеннай справе пры фарсіраванні водных перашкод і пазначаецца на тапаграфічных картах з указаннем глыбіні і грунту.

На рэках Беларусі брод нярэдка супадае з перакатамі, на азёрах — з водмелямі. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца для перагону свойскай жывёлы на зарэчныя пашы, для заезду на аддаленыя сенажаці.

У тапаніміцы Ад тэрміна «брод» утвораны многія тапонімы — назвы населеных пунктаў (у Беларусі іх каля 40), рэк, азёраў, урочышчаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гідраграфія Катэгорыя:Ваенная справа Катэгорыя:Транспарт