«Го́лас Лю́баншчыны» — раённая газета Любанскага раёна Мінскай вобласці. Рэдакцыя размяшчаецца ў г. Любані па адрасе вуліца Леніна, 91.

Заснавальнікамі з'яўляюцца Любанскі раённы выканаўчы камітэт, Любанскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты. Выходзіць адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар — Таццяна Матусевіч (паводле звестак на 2025 год).

Гісторыя Заснавана ў жніўні 1932 года пад назвай «Калгаснік Любаншчыны» як орган Любанскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З червеня 1938 па май 1941 года мела назву «Сацыялістычная перабудова».

У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета выходзіла пад назвай «Кліч Радзімы» як орган Любанскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выдавалася ў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоне на востраве Зыслаў, дзе таксама друкаваліся падпольныя газеты «Звязда» і «Чырвоная змена». Вядома 39 нумароў, якія выйшлі за перыяд з 9 красавіка 1943 года да 9 чэрвеня 1944 года.

Рэдактарамі ў гэты перыяд былі Г. В. Сыцько (да мая 1943), А. Д. Сакевіч (да верасня 1943) і І. В. Куляшоў (з верасня 1943).

Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення Беларусі выданне працягнулася пад назвай «Кліч Радзімы». З 1 мая 1962 года газета выходзіла пад назвай «Будаўнік камунізму». З 1965 года з’яўлялася органам Любанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (з 1977 года — Савета народных дэпутатаў).

З 1991 года газета выдаецца пад сучаснай назвай «Голас Любаншчыны».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Мінскай вобласці Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Культура Любанскага раёна Катэгорыя:1932 год у Беларусі