«Ми́нский большеви́к» — падпольная газета, орган Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у час Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя Выдавалася ў друкарні Мінскага сельскага падпольнага райкама КП(б)Б у прыгараднай вёсцы Зарэчча (Мінскі раён). Паводле сведчанняў рэдактара, першы нумар выйшаў у кастрычніку 1943 года. Вядома 25 нумароў (№ 102–107 за 1943 год; № 108–126 за 1944 год), якія выходзілі ў перыяд з 2 лістапада 1943 года да 25 чэрвеня 1944 года.
Газета выходзіла на рускай мове. Агульны тыраж склаў 10 тыс. экзэмпляраў, большая яго частка распаўсюджвалася ў Мінску. Рэдактарам быў А. Д. Сакевіч.
Змест Газета заклікала насельніцтва горада змагацца супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў і дапамагаць наступаючым часцям Чырвонай арміі.
Крыніцы
Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Культура Мінскага раёна Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове