«Калектыві́ст» — раённая газета Уваравіцкага раёна, якая выдавалася з 1930 па 1962 год.
Гісторыя
Даваенны перыяд Газета заснавана ў снежні 1930 года як орган Уваравіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 7 жніўня 1941 года.
У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Уваравіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 4 нумары (№ 1–4), якія выйшлі ў перыяд з 20 верасня да 22 кастрычніка 1943 года на беларускай мове.
Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення Беларусі выданне працягнулася пад назвай «Сцяг Ільіча» як орган Уваравіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне было спынена на № 31 18 красавіка 1962 года ў сувязі са скасаваннем Уваравіцкага раёна.
Крыніцы
Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Уваравіцкі раён Катэгорыя:Уваравічы