Ю́рый Ві́ктаравіч Ко́бец (нар. у 1970 годзе, в. Жмураўка, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі юрыст, суддзя. Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2018—2025).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Жмураўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Днепрапятроўскае вышэйшае зенітнае ракетнае каманднае вучылішча войск проціпаветранай абароны, пасля чаго служыў ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах. У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1995 года — дазнавальнік аддзялення дазнання і розыску ваеннаслужачых камендатуры Лідскага гарнізона. З 1996 года — начальнік юрыдычнай службы вайсковай часці ў г. Лідзе.

З кастрычніка 1997 года пачаў працаваць у судовай сістэме. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда г. Барысава (1997—2002), суддзёй і намеснікам старшыні суда Барысаўскага раёна і г. Барысава (2002—2007), старшынёй суда Барысаўскага раёна (2007—2009).

З кастрычніка 2009 года — суддзя Мінскага абласнога суда. Са снежня 2010 года па ліпень 2015 года — намеснік старшыні Мінскага абласнога суда. З ліпеня 2015 года па сакавік 2018 года — суддзя і старшыня эканамічнага суда г. Мінска.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 102 ад 5 сакавіка 2018 года прызначаны суддзёй і намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшынёй судовай калегіі па эканамічных справах. Прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі.

У снежні 2025 года вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ