Святла́на Іва́наўна Дуба́й — беларускі юрыст, суддзя.
Біяграфія Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 25 студзеня 1995 года працавала суддзёй суда Івацэвіцкага раёна.
З 15 кастрычніка 1997 года — суддзя гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці.
З 2013 года — суддзя Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. Пазней — суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2025 года вызвалена ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь