Ігна́т Іо́сіфавіч Шыдло́ўскі (; 1793, в. Гайна, Барысаўскі павет — ) — беларускі і польскі паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1793 годзе ў вёсцы Гайна. Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Быў членам таварыства шубраўцаў. Выкладаў у Свіслацкай і Віленскай гімназіях.

У 1818—1822 гадах — рэдактар часопіса «Tygodnik Wileński», у 1826—1828 гадах — віленскі цэнзар. У 1835—1843 гадах выдаваў часопіс «Wizerunki i roztrząsania naukowe» («Абразкі і навуковыя разгляды»).

Творчасць Выдаў зборнік «Выбар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар одаў «Шчасце і мір» (1812), «Да Яна Снядэцкага» (1819), «Гарадніца, ода, прысвечаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820), «Дабрачыннасць» (1823), а таксама лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г. Дзяржавіна.

Фалькларыстыка Ігнату Шыдлоўскаму прыпісваецца аўтарства артыкула «Вясельныя абрады вясковага простанароддзя ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах з некаторымі песнямі і нотамі» (1819). Гэты матэрыял быў выкарыстаны ў працах Я. Тышкевіча, П. Шэйна, О. Кольберга, а таксама ўвайшоў у фальклорны зборнік «Вяселле» (1978).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1793 годзе Катэгорыя:Памерлі 28 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1846 годзе Катэгорыя:Паэты Беларусі XIX стагоддзя Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Шубраўцы Катэгорыя:Цэнзары Расійскай імперыі Катэгорыя:Фалькларысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Выдаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гайне Катэгорыя:Супрацоўнікі часопіса «Tygodnik Wileński»