Алена Валянцінаўна Сямашка () — беларускі юрыст. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2025). Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася ў 1975 годзе ў г. п. Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Мінскай вобласціЧлен Конституционной комиссии из Зеленого Бора рассказала о работе и жизни.

З залатым медалём скончыла Зялёнаборскую сярэднюю школу. Скончыла з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навучанне ў ВНУ аплачвала торфапрадпрыемства «Зялёнаборскае», там жа А. Сямашка атрымала першы прафесійны вопыт.

У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Юрыдычная прырода нарматыўных актаў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь»Юридическая природа нормативных актов государственных органов Республики Беларусь: Дис. на соиск. учен. степ. канд. юрид. наук: 12.00.02: Защищена 22.04.03: Утв. 24.09.03 / Семашко Елена Валентиновна.

Да 19 снежня 2025 года працавала намеснікам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь — кіраўніком Інстытута прававых даследаванняў. Была старшынёй Навукова-экспертнай рады пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі БеларусьЕлена Семашко.

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх усенароднае абмеркаваннеУказ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 года № 105 «О Конституционной комиссии».

19 снежня 2025 года абрана суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі БеларусьИсторическое решение: ВНС впервые избрал судей Верховного и Конституционного судов.

З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі навукова-практычнага часопіса «Право.by».

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь