«Вестник Юго-Западной и Западной России» (, ) — штомесячны гісторыка-літаратурны часопіс, які выходзіў у Кіеве з 1 чэрвеня 1862 па 1864 год.
Гісторыя Штомесячны гісторыка-літаратурны часопіс «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» выходзіў у Кіеве з ліпеня 1862 па жнівень 1864 года. Выдаваў і рэдагаваў часопіс К. А. Гаворскі. З першых дзён супрацоўнікам часопіса быў В. П. Чаховіч.
У ліпені 1864 года выданне было перанесена ў Вільню, дзе часопіс атрымаў новую назву «Веснік Заходняй Расіі».
Ідэалогія і змест Часопіс выдаваўся з мэтай аслаблення польскага ўплыву ў Літве і на Украіне, выступаў супраць паланізацыі і прапагандаваў прарускую палітыку царскага ўрада ў заходніх губернях. Галоўную крыніцу сілы расійскай дзяржавы рэдакцыя бачыла ў наяўнасці цвёрдай манархічнай улады.
«Веснік» выступаў супраць распаўсюджвання ў народзе твораў Т. Р. Шаўчэнкі і іншых украінскіх пісьменнікаў, не прызнаваў самастойнасці ўкраінскай мовы. Часопіс быў скіраваны супраць прагрэсіўнага перыядычнага друку, асабліва супраць часопіса «Современник».
Ацэнкі Уладзімір Караленка ў аўтабіяграфічнай кнізе «Гісторыя майго сучасніка» так апісваў сваё ўражанне ад часопіса:
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Кіева