Адбіццё хва́ляў — перавыпрамяненне хваляў перашкодамі са зменай напрамку іх распаўсюджвання. Адбываецца на непразрыстых целах, у якіх хвалі такой прыроды не распаўсюджваюцца, і на неаднароднасцях асяроддзяў.
Апісанне з'явы Звычайна на мяжы падзелу асяроддзяў з рознымі ўласцівасцямі разам з адбіццём хваляў адбываецца і пераламленне хваляў.
Інтэнсіўнасць адбітай хвалі характарызуецца каэфіцыентам адбіцця, які залежыць ад прыроды хваляў, іх палярызацыі, уласцівасцяў асяроддзяў і вугла падзення. Каэфіцыент адбіцця роўны адносіне патокаў энергіі адбітай хвалі і той, што падае.
Люстраное адбіццё Пры люстраным адбіцці хваляў, якое адбываецца на плоскіх межах падзелу, выконваюцца законы, якія супадаюць з законамі адбіцця святла.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Хвалевыя з’явы Катэгорыя:Фізічныя з’явы