Пётр Міхайлавіч Кірыльчанка ( — ) — альтыст, педагог, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў Краснадары. У 1938 г. скончыў Ленінградскую кансерваторыю. Пасля вучобы працаваў у Дзяржаўным сімфанічным аркестры ў Маскве. З 1941 па 1944 г. з’яўляўся салістам сімфанічнага аркестра філармоніі і тэатры оперы і балета ў Горкім.
З 1944 г. ў Беларусі, да 1962 г. працаваў у Дзяржаўным сімфанічным аркестры БССР і адначасова з’яўляўся ўдзельнікам струннага квартэта Беларускай філармоніі. З 1945 па 1979 г. сумяшчаў канцэртную дзейнасць з педагагічнай працай: вёў клас альта ў Беларускай кансерваторыі. У 1970—1973 гадах ён працаваў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, у якім паставіў спектаклі «Пяе „Жаваранак“» Ю. Семянякі, «Вольны вецер» І. Дунаеўскага, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Чацвёра з вуліцы Жанны» А. Сандлера, «Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра» І. Кальмана і інш. У 1980 г. П. Кірыльчанку запрасілі ў Мінскую народную оперную студыю Рэспубліканскага міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў, дзе ён да 1990 г. быў галоўным дырыжорам аркестра. Пад яго музычным кіраўніцтвам на сцэне народнай опернай студыі былі пастаўлены спектаклі «Справа гонару» С. Манюшкі, «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, «Джані Скікі», «Плашч» Д. Пучыні і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР