Вязынка — гарадзішча II—V ст. культуры штрыхаванай керамікі каля в. Вязынка (Маладзечанскі раён).

Пляцоўка ўмацавана валам, абарончай драўлянай сцяной (за час існавання тройчы аднаўлялася пасля пажараў), з паўночна-заходняга боку — ровам. У двух будаўнічых гарызонтах выяўлены ямы-паграбы і рэшткі драўляных жымаў: у ніжнім — вялікага трохкамернага з падковападобным агнішчам, у верхнім — верагодна, жымаў слупавой канструкцыі. Знойдзены фрагменты глянцаванага і падглянцаванага посуду, рабрыстых і слоікападобных пасудзін, жалезныя прылады працы, гліняныя прасліцы і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Вязынка (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Гарадзішчы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Культура штрыхаванай керамікі