Вілейскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Вілейскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Вілейкі, на вуліцы Партызанскай, 40.
Структура У структуру Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні (размяшчаецца па вуліцы Вадап’янава, 24); Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Піянерскай, 32а); Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме (размяшчаецца па вуліцы Партызанскай, 44); Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы 1 Мая, 52); Фінансавы аддзел (размяшчаецца па вуліцы Партызанскай, 44); Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі (размяшчаецца па вуліцы Партызанскай, 44); Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Савецкай, 10); Сектар культуры (размяшчаецца па вуліцы Партызанскай, 44); Юрыдычны сектар; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні з 27 сакавіка 2023 — Анатоль Мікалаевіч Завацкі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Вілейкі Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Вілейскі раён