Масавыя пратэсты ў Іране (2025—2026) — найбуйнешыя пратэсты ў гісторыі Ісламскай Рэспублікі Іран. Падчас пратэстаў былі зарэгістраваныя больш за 600 акцыяў ў кожнай з 31 правінцыяў Ірана. Сілавое падаўленне пратэстаў прывяло да найбуйнейшага масавага забойства ў гісторыі краіны.
Гісторыя Пратэсты пачаліся 28 снежня 2025 года ў Тэгеране з-за высокай інфляцыі і рэзкага падзення курсу нацыянальнай валюты. Напачатку студзеня 2026 года пратэсты ў сталіцы перараслі ў агульнанацыянальныя з заклікамі да змены кансерватыўнага тэакратычнага рэжыму, які кіруе Іранам з 1979 года.
Урад Ірана абвінаваціў «знешніх ворагаў» у эскалацыі крызісу і абвесціў пра падаўленне пратэстаў. Улады Ірана распачалі масавыя арышты і прымянілі агнястрэльную зброю супраць цывільнага насельніцтва, у тым ліку ў шпіталях.
Першапачаткова колькасць забітых падчас пратэстаў ацэньвалася паміж 2,000-3,000 і 12,000 асобаў.
Пратэсты характарызаваліся масавым адключэннем мабільнай сувязі і інтэрнэту ў прыблізна 90 мільёнаў жыхароў краіны, што значна абмяжоўвала зносіны і атрыманне верыфікаванай інфармацыі.
16 студзеня 2026 года агенцтва Reuters паведаміла аб канчатковым задушэнні пратэстаў. Вярхоўны кіраўнік Ірана Аятола Алі Хаменеі публічна прызнаў, што падчас пратэстаў былі забітыя «тысячы пратэстоўцаў». Неназваны іранскі чыноўнік у інтэрвію Reuters ацаніў колькасць ахвяраў у 5,000 чалавек (у тым ліку – 500 прадстаўнікоў іранскіх сілавых структураў).
Міжнародная рэакцыя ААН звярнулася з публічнай заявай да ўладаў Ірана праз два тыдні пасля пачатку пратэстаў. ЗША наклалі новыя санкцыі на Іран.
29 студзеня 2026 года Еўрасаюз уключыў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў пералік тэрарыстычных арганізацый, у санкцыйны спіс дадалі шэраг фізічных і юрыдычных асоб.
Крыніцы
Катэгорыя:Снежань 2025 года Катэгорыя:2025 год у Іране Катэгорыя:2026 год у Іране