Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Наваполацка Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Наваполацкаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак гарвыканкама размешчаны ў цэнтры Наваполацка, на вуліцы Маладзёжнай, 74.
Старшыні з 22 красавіка 2024 — Ігар Паўлавіч Бурмістраў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Наваполацка Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі