Сенненскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Сенненскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Сянна, на вуліцы Карла Маркса, 2.

Структура У структуру Сенненскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне справамі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел эканомікі; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў; Аддзел па адукацыі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар культуры; Сектар спорту; Канцылярыя; Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 14 жніўня 2025 — Аляксандр Алегавіч Клячын.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Сянна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Сенненскі раён