Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шумілінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Шуміліна, на вуліцы Кароткіна, 10.
Структура У структуру Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы; Аддзел эканомікі; Фінансавы аддзел; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел па адукацыі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел землеўпарадкавання.
Старшыні з 20 лістапада 2025 — Мікалай Аляксеевіч Будневіч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Шуміліна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Шумілінскі раён