Брагінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Брагінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Брагіна, на плошчы Леніна, 4.
Структура У структуру Брагінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Землеўпарадкавальная служба; Аддзел эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел адукацыі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Юрыдычны сектар; Сектар бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС).
Старшыні з 7 ліпеня 2022 — Сяргей Вячаслававіч Карпенка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Брагіна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Брагінскі раён