Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Калінкавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Калінкавічаў, на плошчы Леніна, 1.
Структура У структуру Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Фінансавы аддзел; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Фрунзэ, 23); Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях; Аддзел прымусовага выканання (размяшчаецца па вуліцы Кірава, 26).
Старшыні з 26 верасня 2024 — Павел Аляксандравіч Сілівончык.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Калінкавічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Калінкавіцкі раён