Айдарус Касем Абдул Азіз аль-Зубаідзі (; ) — еменскі дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Паўднёвага Пераходнага Савета. З’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Савета прэзідэнцкага кіраўніцтва Емена. Генерал-маёр.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1967 годзе ў мухафазе Эд-Далі.
Займаў пасаду губернатара Адэна са снежня 2015 года па красавік 2017 года.
5 студзеня 2016 года ён перажыў замах падчас баявых дзеянняў у Адэне. 16 лютага 2016 года ён перажыў яшчэ адзін замах.
16 верасня 2016 года прапанаваў стварыць саюз паўднёвых правінцый Емена, які будзе супрацоўнічаць з кааліцыяй на чале з Саудаўскай Аравіяй і ўрадам Емена.
У канцы красавіка 2017 года быў звольнены з пасады губернатара Адэна прэзідэнтам Хадзі за нелаяльнасць і за падтрымку Паўднёвага руху. 3 мая ў Адэне былі праведзеныя буйныя мітынгі ў знак пратэсту супраць рашэння Хадзі. 11 мая 2017 года, у разгар грамадзянскай вайны ў Емене, абвясціў стварэнне паралельнага органа кіравання Паўднёвым Еменам — Паўднёвы Пераходны Савет. Праз дзень Хадзі назваў савет нелегітымным.
26 красавіка 2020 года Паўднёвы пераходны савет абвясціў аўтаномію паўднёвых правінцый краіны.
У красавіку 2022 года Паўднёвы пераходны савет афіцыйна ўвайшоў у склад Савета прэзідэнцкага кіраўніцтва, новага кіруючага органа Емена, створанага пасля адстаўкі былога прэзідэнта Хадзі. Зубаідзі стаў Намеснікам старшыні Савета (віцэ-прэзідэнтам Емена).
7 студзеня 2026 года, у выніку контрнаступлення сіл урада (пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі) на тэрыторыі, захопленыя раней Паўднёвым пераходным савет падчас наступлення ў Паўднёвым Емене, Зубаідзі быў адхілены ад пасады члена Савета прэзідэнцкага кіраўніцтва. Адначасова з гэтым стала вядома, што Зубаідзі адсутнічаў на мірных перамовах у Эр-Рыядзе наконт грамадзянскай вайны ў Емене. Па заяве кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй, ён бег у Абу-Дабі, сталіцу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Генерал-маёры Катэгорыя:Палітыкі Емена