Мазырскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Мазырскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Мазыра, на плошчы Леніна, 16.

Структура У структуру Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Савецкай, 160); Фінансавае ўпраўленне; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Юрыдычны аддзел; Сектар «адно акно»; Камісія па справах непаўналетніх; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел эканомікі; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел адукацыі (размяшчаецца па вуліцы Ленінскай, 4); Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Савецкай, 33); Аддзел спорту і турызму (размяшчаецца па вуліцы Рыжкова, 90).

Старшыні да 2011 — Уладзімір Андрэевіч Дворнік; 18 красавіка 2011—2016 — Яўген Буніслававіч Адаменка; 15 снежня 2016 — 12 мая 2026 — Алена Фёдараўна Паўлечка; З 12 мая 2026 — Аляксандр Аляксандравіч Верамееў. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Мазыра Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мазырскі раён