Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Нараўлянскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Нароўлі, на вуліцы Камуністычнай, 3.

Старшыні да кастрычніка 2025 — Уладзімір Пятровіч Антоненка; з 13 кастрычніка 2025 — Дзяніс Аляксандравіч Ядчанка.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Нароўлі Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Нараўлянскі раён