Малка Хвймсон — яўрэйская перакладчыца, педагог, аўтар падручнікаў, родам з Беларусі.

Біяграфія Нарадзілася ў Начы. У 2 гады засталася без бацькі, разам з маці перасялілася ў Еўе, вучылася ў хедары, чытала Тору і зборнік Эін Якаў. У 1897 годзе з сям’ёй стала жыць у Вільні, у 18 год скончыла марыінскую жаночую гімназію. Два гады вывучала гуманітарныя навукі ў Швейцарыі, у Берне, прыпыніла навучанне праз брак грошай. Працавала стэнаграфісткай у Вільні. У 1915 годзе працуе ў яўрэйскім дзіцячым прытулку, затым настаўніцай прыродазнаўства і геаграфіі ў школе імя Фруга, з 1922 у яўрэйскай гімназіі Соф’і Гурэвіч.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910 допісамі і артыкуламі на сацыяльныя, культурных пытаннях у часопісе «Лэбм ун вісншафт». Цікава, што тут друкаваўся яе муж Шлойма Бастомскі. З 1920 года працуе ў рэдакцыі дзіцячага часопіса «Грынінкэ бэймалах» і маладзёжнага «Хавэр» (выходзіў да 1922), змяшчае ў іх пазнавальныя артыкулы, пераклады і пераказы, якія пазней выходзілі асобнымі брашурамі (1922—1931). Аўтар яўрэйскага падручніка «Фізічная геаграфія» для 3-га і 4-га гадоў навучання (Вільня, 1920). Разам з мужам склала ілюстраваны алфавіт «Жывыя гукі», аднайменную чытанку для малодшых класаў і чытанку для старэйшых класаў «Новае слова», якая складалася з трох частак (эпас, лірыка і драма), сюды ўвайшлі іх уласныя пераклады са старажытнагрэчаскіх драм: Праметэй прыкаваны, Эдып-цар, Антыгона, Іфігенія ў Аўлідзе. Амаль усе кнігі выдавала «Нае ідышэ фолксшул». Пісала артыкулы па методыцы ў выданні Цэнтральнай школьнай арганізацыі (ЦІШО).

З прыходам нямецкіх акупантаў у 1941 годзе адпраўлена ў гета, захварэла і не магла працаваць. Адмовілася ад дапамогі знаёмых і неўзабаве памерла ад голаду.

Спасылкі Kheymson Malke

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на ідыш Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Ахвяры Халакоста