Універсітэт Ігнаціянум у Кракаве () — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.
Агульная характарыстыка Гэта езуіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з дзяржаўнай акрэдытацыяй, якая складаецца з філасофскага і педагагічнага факультэтаў, абодва маюць права прысуджаць навуковыя ступені доктара. Універсітэт прапануе шырокі спектр спецыяльнасцей — ад філасофіі, псіхалогіі і журналістыкі да педагогікі, паліталогіі і сацыяльнай работы, а таксама праграмы паслядыпломнай адукацыі. Сваю цяперашнюю назву ВНУ атрымала ў 2023 годзе дзякуючы атрыманню правоў прысуджаць ступені доктара і хабілітаванага доктара ў некалькіх навуковых галінах.
Структура Інстытут філасофіі Інстытут культуразнаўства і журналістыкі Інстытут псіхалогіі Інстытут выхавання Інстытут палітыкі і адміністрацыі Інстытут неафілалогіі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Кракаве Катэгорыя:1932 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты