Міхал Аляхновіч (, Жамойць — ) — прававед і педагог у Рэчы Паспалітай.

Біяграфія У 1764 годзе ў Расейнах уступіў у ордэн піяраў. Вучыўся і выкладаў у піярскіх калегіумах у Любяшове (яго прэфект у 1773—75), Вільні і Шчучыне. Вывучаў права ў Галоўнай школе ВКЛ, дзе пасля атрымання доктарскай ступені прызначаны Адукацыйнай камісіяй у лістападзе 1781 года прафесарам новазаснаванай кафедры айчыннага права і судовага працэсу ВКЛ. Член масонскай ложы «Храм мудрасці». Аўтар акалічнасных вершаў.

Літаратура

Катэгорыя:Піяры