Іўеўская крыніца — гідралагічныя помнікі прыроды ў г. Іўе.
У гады Першай сусветнай вайны нямецкі лекар Мігэ арганізаваў бурэнне артэзіянскай свідравіны, пракладку труб і тым самым вырашыў праблему водазабеспячэння.
Як апісвае В. Вінакураў, крыніца належыць да тыпу ўзыходзячых, выхад вады адбываецца пад напорам. Дэбіт слабазменлівы, па тэмпературы вада адносіцца да халодных. Паводле хімічнага саставу вада з'яўляецца прэснай, адносіцца да гідракарбанатнага кальцыева-магніевага тыпу. Якасць вады вельмі высокая.
Катэгорыя:Гідраграфія Іўеўскага раёна Катэгорыя:Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Іўя