Мары́я Апало́наўна Азарэ́віч (па сцэне Азарэвіч 2-я; 1804, Санкт-Пецярбург — 14 лістапада 1888) — драматычная актрыса, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Азарэвічаў.

Біяграфія Пазашлюбная дачка артысткі балета Кацярыны Лук’янаўны Азарэвіч і дырэктара Імператарскіх тэатраў А. А. Майкава.

Вучаніца А. Шахаўскога і К. Сямёнавай. У 1821—1843 гадах выступала на пецярбургскай, потым — маскоўскай сцэне.

Творчасць Іграла камедыйныя (у п’есах І. Крылова, А. Шахаўскoгa, Р. Зотава) і трагедыйныя (у п’есах У. Озерава, Ж. Расіна, Вальтэра) ролі.

Стала першай выканаўцай ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А. Грыбаедава (пастаноўка 1831 года).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1804 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Памерлі ў 1888 годзе Катэгорыя:Актрысы тэатра Расіі