Павел Віктаравіч Каспяровіч () — беларускі праваслаўны святар, паэт і празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1975 года ў Смеле Чаркаскай вобласці Украіны. У 1995 годзе скончыў Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, у 2003 — Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, у 2011 — Мінскую духоўную семінарыю..

Пасвечаны ў дыяканы 27 лістапада 2011 года. Іерэйская хіратонія адбылася 24 мая 2012 года. Служыў клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне. Станам на студзень 2026 года служыць клірыкам у прыходзе храма Святой вялебнай Марфы ў Гродне. Каардынатар Гродзенскай епархіі па рабоце з людзьмі, якія цярпяць на алкагольную і наркатычную залежнасць.

Жанаты, шматдзетны бацькі.

Творчасць Пачынаў творчасць як паэт. Вершы друкаваліся ў рэлігійных выданнях і калектыўным зборніку духоўнай паэзіі «Каложскі дабравест» у 2017 годзе. У жніўні 2020 года з’явіўся алегарычны верш «Цар Ірад».

З парады пісьменніцы Людмілы Рублеўскай пачаў пісаць прозу. Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Новы Замак», «Тэрмапілы». Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч прапанавалі выдаць кнігу прозы і ў 2021 годзе выйшла дэбютная «Чорная рэчка», зборнік раней апублікаваных апавяданняў.

Характарызуе свой стыль як «іерэйскую прозу», напісаную ў паміж царкоўнымі службамі і сямейнымі справамі. Тэматыка апавяданняў ахоплівае жыццё моладзевых субкультур 1990-х гадоў, эпоху беларускага Адраджэння і лёс людзей, якія аказаліся на сацыяльным дне.

Выступае з літаратурнымі крытычнымі артыкуламі. Аўтар даследавання рэлігійных матываў у творчасці Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Удзельнік шматлікіх літаратурных сустрэч, у тым ліку штогадовага фестывалю «Каложскі дабравест».

Прызнанне Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (да 2021). Дэбютны зборнік апавяданняў «Чорная рэчка» ў 2022 годзе трапіў у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройця.

Крыніцы

Катэгорыя:Святары Беларускай праваслаўнай царквы