Рыгор Іванавіч Пятроўскі () — рэвалюцыянер у Расіі, савецкі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 1897 годзе ўступіў у екацярынаслаўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899—1900 гады на рэвалюцыйнай рабоце ў Харкаве і Мікалаеве. У рэвалюцыю 1905—07 гадоў адзін з арганізатараў Екацярынаслаўскага Савета рабочых дэпутатаў і Баявога стачачнага камітэта. Дэпутат 4-й Дзяржаўнай думы (з 1912), дзе ўзначальваў фракцыю бальшавікоў. У лістападзе 1914 года арыштаваны, у лютым 1915 навечна сасланы ў Сібір.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) камісар Якуцкай вобласці. З чэрвеня 1917 на партыйнай рабоце ў Петраградзе, Екацярынаславе, актыўны ўдзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Данбасе. У лістападзе 1917 — сакавіку 1919 гадоў нарком унутраных спраў РСФСР. У 1919—38 старшыня ЦВК Украінскай ССР, адначасова намеснік старшыні ЦВК СССР (1922—37), намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1937—38). Старшыня Усеўкраінскай камісіі бедных сялян (1920—33).
Член ЦК (1921—39), кандыдат у члены Палітбюро ЦК (1926—39) Камуністычнай партыі. З 1940 года намеснік дырэктара Музея рэвалюцыі СССР.
У яго гонар быў названы г. Днепрапятроўск (былы Екацярынаслаў).
Крыніцы
Літаратура