Мі́міка (ад — «пераймальны») — выразныя рухі мышцаў твару; адна з форм выяўлення пачуццяў і настрою чалавека.
Адрозніваюць міміку міжвольную і свядомую (міміку акцёра). У тэатры міміка — важны элемент акцёрскага мастацтва; дапамагае акцёру стварыць сцэнічны вобраз, выявіць псіхалагічную характарыстыку, фізічны і душэўны стан персанажа.
На міміцы пабудавана мастацтва пантамімы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Эмацыйныя працэсы Катэгорыя:Тэатральная тэрміналогія Катэгорыя:Акцёрскае майстэрства Катэгорыя:Невербальныя зносіны