Пастрэ́жскае бало́та — нізіннае балота на паўднёвым захадзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Бярэзіна. Знаходзіцца ў натуральным стане ў складзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Характарыстыка Плошча балота складае 3,1 тыс. га, у межах прамысловага паклада — 2,7 тыс. га. Глыбіня торфу дасягае 5,6 м, сярэдняя глыбіня складае 2,7 м. Ступень распаду арганічнага рэчыва — 40 %, попельнасць — 7 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу ацэньваліся ў 13,6 млн т. Пад торфам ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м.

Расліннае покрыва прадстаўлена пераважна лесам з хвоі, бярозы і чорнай вольхі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Балоты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Балоты Лепельскага раёна Катэгорыя:Бярэзінскі біясферны запаведнік Катэгорыя:Басейн Бярэзіны