Го́цкі кана́л — меліярацыйны канал у Салігорскім раёне Мінскай вобласці і Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток Галоўнага канала (басейн ракі Прыпяці). Назва ад вёскі Гоцк.

Даўжыня канала складае 32 км. Пачынаецца каля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна, вусце знаходзіцца за 11,8 км на паўночны захад ад вёскі Чырвоная Воля.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Салігорскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці