Аэрадром «Мачулішчы» — аэрадром каля гарадскога пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна.

Гісторыя 16 верасня 1939 года з аэрадрома здзейсніў апошні вылет вядомы лётчык Сяргей Грыцавец, камандзір 58-й авіяцыйнай брыгады, праз пару гадзін ён загінуў пры няштатнай пасадцы свайго самалёта І-15 на аэрадроме Балбасава пад ОршайДмитрий УМПИРОВИЧ, Александр СТАДУБ. Рассказ о самом крупном аэродроме Минской области // sb.by 18 июля 2013.

У красавіку 1941 года на аэрадроме пачаў фармавацца 184-ы знішчальны авіяцыйны полк 59-й знішчальнай авіядывізіі ВПС Заходняй асобай вайсковай акругі. У канцы траўня полк атрымаў самалёты І-16 ад 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка, які раней базаваўся ў Мачулішчах. 22 чэрвеня 1941 года не скончыўшы фармаванне, полк уступіў у баявыя дзеянні на самалётах І-16. Ужо 3 ліпеня полк выведзены ў тылавую паласу фронту, дзе ўвайшоў у 11-ю змешаную авіядывізію ВПС Заходняга фронту, маючы ў баявым складзе 28 І-16, з іх 17 з маторам М-25 і 11 — з маторам М-63Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина : Первая полная энциклопедия. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 464. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..

З 2 кастрычніка 1944 да 14 красавіка 1945 года на аэрадроме базаваўся 907-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА на самалётах Ла-5Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина : Первая полная энциклопедия. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 774. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9..

Са студзеня да 13 сакавіка 1945 года на аэрадроме базіравалася 16-я гвардзейская бамбардзіровачная авіяцыйная Сталінградская дывізія. У студзені — сакавіку 1945 года дывізія дзейнічала ў інтарэсах 2-га і 3-га Беларускага франтоў, бамбардзіравала Данцыг і Кёнігсберг. 326-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк, быў у стадыі фармавання на самалётах Ер-2 і ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаўШтаб 16-й гв. бад. Журнал боевых действий штаба 16 гв. бад. Период с 01.02.1945 по 28.02.1945 г. Электронный ресурс «Память народа» (28 февраля 1945)..

У 1948—1950 гадах 11-ы асобны аэрадромна-будаўнічы полк будаваў стратэгічны аэрадром Мачулішчы. Са штатам 3000 чалавек полк уваходзіў у будаўнічае ўпраўленне Беларускай ваеннай акругі. СССР рыхтаваўся да магчымай Трэцяй сусветнай вайны, у тым ліку ядзернай, і будаўніцтва вялося з вялікім размахам. Было перамешчана 2 мільёны кубаметраў грунту. Для абслугоўвання аэрадрому і пражывання пілотаў з сем’ямі пабудавалі ваенны гарадок, які з часам вырас у гарадскі пасёлак Мачулішчы.

Пазней аэрадром не раз пашыраўся і дабудоўваўся. У познія савецкія гады ён меў лепшыя за грамадзянскі аэрапорт Мінск-1 магчымасці для ўзлёту і пасадкі самалётаў усіх тыпаў, у тым ліку цяжкіх вайскова-транспартных. Памер мясцовай узлётна-пасадачнай паласы — 2.992 метры, шырыня — 56 метраў.

11—12 студзеня 1973 года на аэрадроме сустракалі і праводзілі Прэзідэнта Францыі Жоржа Пампіду падчас неафіцыйнага візіту ў СССРБрежнев и Помпиду на берегу Минского моря. История правительственной резиденции «Заславль»Как Брежнев с президентом Франции под Минском встречался. 12 студзеня 1973 года а 02:30 здарыўся інцыдэнт з адным з двух самалётаў «Каравела», на якіх прыбыла французская дэлегацыя: салдат-кіроўца цеплавой машыны, якая чысціла ўзлётна-пасадачную паласу ад лёду, пашкодзіў крыло аднаго з самалётаў.

З 1969 года на аэрадроме базіраваўся 121-ы Севастопальскі цяжкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (частка стратэгічных ядзерных сіл СССР) і 25-я асобная змешаная эскадрылля, а таксама яшчэ ў 1951 годзе сфарміраваны 201-шы знішчальны авіяцыйны полк СПА на самалётах МіГ-15, які ўвайшоў у склад 39-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА. У 1953 годзе 201-ы полк перавучыўся на самалёты МіГ-17ПФ, якія эксплуатаваў да 1961 года. У 1957 годзе полк атрымаў МіГ-19ПМ і МіГ-19ПФ, якія эксплуатаваў да 1961 года. У 1961 годзе полк атрымаў новыя самалёты Су-9, на якіх лятаў да 1976 года. На замену Су-9 прыйшлі МіГ-23МЛ і МіГ-23МЛД. Пасля распаду СССР у студзені 1991 года полк перайшоў пад юрысдыкцыю Беларусі, а ў 1994 годзе полк расфарміраваны на аэрадромеM. Holm. 201st Fighter Aviation Regiment PVO (англ.)., а 121-ы Севастопальскі цяжкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк выведзены ў Расію.

У адпаведнасці з планам рэфармавання ВПС Рэспублікі Беларусь у маі 1994 года на аэрадром Мачулішчы перабазіравалі ўпраўленне, дзве авіяцыйныя эскадрыллі (на Ан-12, Ту-134, Іл-22, Ан-24, Ан-26) і ТЭЧ 50-га змешанага авіяцыйнага палка і З ліпеня 1994 года ў Мачулішчах пачалі перафарміраванне палка ў авіяцыйную базу. Авіябаза 26 сакавіка 1996 года перайменавана ў 50-ю транспартную авіяцыйную базу, а затым — у 50-ю змешаную авіяцыйную базу.

У 1994—2003 гадах «Мачулішчы» былі аэрадромам сумеснага базіравання ваеннай і грамадзянскай авіяцыі. Адсюль здзяйсняла грузавыя рэйсы кампанія «Трансавіяэкспарт».

26 лютага 2023 года ў выніку дыверсіі ў «Мачулішчах» быў значна пашкоджаны расійскі самалёт дальняй разведкі А-50, які выкарыстоўваўся пры планаванні ракетных і бомбавых удараў па Украіне«Гаюн»: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні // Наша Ніва, 26.02.2023.

Цікавыя факты Пасля расфарміравання вайсковых складоў ядзерных бомбаў на іх месцы ў сакрэтным ваенным бункеры да 2004 года размяшчалася сховішча Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Літаратура Алесь Белы. Мачулішчы, Мачулішчы… А што значыць па-беларуску «мачулішча»? // Наша Ніва 19.03.2023

Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі