Адкрытае праграмнае забеспячэнне () — праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам. Зыходны код такіх праграм даступны для прагляду, вывучэння і змянення, што дазваляе пераканацца ў адсутнасці ўразлівасцяў і непрымальных для карыстальніка функцый (напрыклад, схаванага сачэння за карыстальнікам праграмы), прыняць удзел у дапрацоўцы самой адкрытай праграмы, выкарыстоўваць код для стварэння новых праграм і выпраўлення ў іх памылак — праз запазычанне зыходнага кода, калі гэта дазваляе сумяшчальнасць ліцэнзій, або праз вывучэнне выкарыстаных алгарытмаў, структур даных, тэхналогій, методык і інтэрфейсаў (паколькі зыходны код можа істотна дапаўняць дакументацыю, а пры адсутнасці такога — сам служыць свайго роду дакументацыяй).

Катэгорыя:Інфарматыка Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне