Ахеру () — прэснаводнае возера на поўдні Эстоніі ў павеце Валгамаа ў воласці Тахева. За 3,5 км на захад ад возера знаходзіцца вёска Койкюла. Часам возера таксама называюць возерам Суур'ярв.

Плошча — каля 2,34 км ² (па іншых дадзеных — 2,325 км²). Вышыня над узроўнем мора — 69,3 м. Сярэдняя глыбіня — 3,4 м, найбольшая — 7,4 м (па іншых дадзеных — 4,5 м). Аб’ём возера — 7,956 млн м³. Дно возера пераважна пясчанае, месцамі камяністае, перакрытае глеістымі адкладамі, магутнасць якіх можа дасягаць 1-2 м.

Катэгорыя:Азёры Эстоніі