Беларускае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514» уваходзіць у ГУР МА Украіны.
Камандзір Андрэй Трацэўскі — адзін з заснавальнікаў «Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса». У мінулым быў футбольным фанатам. Паводле яго слоў, раней працаваў у структуры Міністэрства абароны Беларусі на грамадзянскай пасадзе, дзе займаўся забеспячэннем харчаваннем вайсковых частак у Менску і Менскай вобласці.Беларускія добраахвотнікі ўтварылі новае вайсковае фармаванне ва УкраінеІгар «Янкі», Андрэй «Несмяротны» і Радзівон «Гена» стварылі «Беларускі Добраахвотніцкі Корпус»
Гісторыя Паведамленне пра стварэнне падраздзялення было апублікавана ў снежні 2024 года.Instagram-старонка падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514» Фармальна падраздзяленне было створана ў Дзень беларускай вайсковай славы (8 верасня), у гадавіну бітвы пад Оршай, якая адбылася ў 1514 годзе.БЯССМЕРТНЫ – рашка, гэта чума, якую трэба пабароць, рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2026 г.
У веснавой аперацыі 2025 г. ў Куп’янскім напрамку фронту, праведзенай беларускімі і ўкраінскімі байцамі «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны, было знішчана і паранена каля 600 варожых падземных укрыццяў, 9 палявых складаў боезапасу і 8 пераправ. У аперацыі прымалі ў тым ліку ўдзел байцы падраздзялення спецыяльнага прызначэння «1514».ДЕСАНТ ІЗ ГЕЛІКОПТЕРІВ ― ВОЇНИ ГУР НИЩАТЬ ЗАГАРБНИКІВ НА ХАРКІВЩИНІ
У восені 2025 года байцы падраздзялення «1514» правялі комплексную баявую аперацыю супраць расійскіх акупантаў. Падчас аперацыі былі знішчаны варожыя пазіцыі, спалены транспарт і тэхніка праціўніка.БІЛОРУСЬКІ ДОБРОВОЛЬЦІ ТРОЩАТЬ МОСКОВИТІВ НА ФРОНТІ — УНІКАЛЬНІ АРХІВНІ КАДРИ ВІД СПЕЦПРИЗНАЧЕНЦІВ ГУР
У сакавіку 2026 года стала вядома, што на працягу трох месяцаў байцы «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны, у тым ліку добраахвотнікі «1514» праводзілі комплексную абаронную аперацыю на Запарожскім напрамку. Падчас аперацыі спецыяльна прызначаныя байцы знішчылі больш за 300 праціўнікаў убітымі і параненымі, яшчэ 39 расійскіх вайскоўцаў узялі ў палон. Дзеянні спецпадраздзяленняў дазволілі стабілізаваць абарону на выгадных для ўкраінскіх войск рубяжах і абараніць Запарожжа.ПІДРОЗДІЛИ ГУР У ВЗАЄМОДІЇ З СИЛАМИ ОБОРОНИ УКРАЇНИ ЗУПИНИЛИ НАСТУП ВОРОГА НА ЗАПОРІЖЖЯ У СВОЇЙ СМУЗІ ВІДПОВІДАЛЬНОСТІ
Паводле слоў камандзіра, падраздзяленне не мае загінулых, але ёсць цяжка параненыя. Падраздзяленне пераважна складаецца з беларусаў, у тым ліку з тых, хто жыве ва Украіне з дзяцінства.
Спасылкі Старонка падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514» ў Instagram Тэлеграм-канал падраздзяленне спецыяльнага прызначэння «1514»
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2024 годзе