Гаплало́гія ( — адзіночны, просты +  — веды, слова) — выпадзенне ў выніку дысіміляцыі аднаго з двух аднолькавых (ці падобных) складоў, якія стаяць побач; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. З’яўляецца асобным відам дыярэзы.

Прыклады Часцей узнікае на стыку марфем: мінералогія < мінералалогія, трагікамедыя < трагікакамедыя, марфаналогія < морфафаналогія і г.д.

Гл. таксама Метатэза

Крыніцы

Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Этымалогія