Ліянель Тэрай (; ,  — , горны масіў Веркор) — французскі альпініст, горны гід і інструктар па горных лыжах, пісьменнік. У 1950 годзе ўдзельнічаў у французскай гімалайскай экспедыцыі, якая здзейсніла першае ў гісторыі ўзыходжанне на васьмітысячнік (вяршыня Анапурна), але непасрэдна ў фінальным штурме вяршыні ўдзелу не прымаў, бо дапамагаў пацярпелым таварышам спускацца ў базавы лагер. Удзельнік першага узыходжання ў Гімалаях на пятую па вышыні вяршыню свету, васьмітысячнік Макалу, а таксама на вяршыні Чамалонза, Жанну, Нілгіры. Здзейсніў шэраг першых узыходжанняў у Андах на вяршыні Фіцрой, Чакрараху, Уантсан, першазыходжанне на вяршыню Хантынгтан на Алясцы, другое праходжанне паўночнай сцяны Эйгера. Загінуў ва ўзросце 44 гадоў падчас трэніровачнага ўзыходжання на вяршыню Арэт-дзю-Жэрб’е ў горным масіве Веркор.

Катэгорыя:Альпіністы Францыі