Сінта́гма (ад — разам пабудаванае, злучанае) — спалучэнне па пэўнай мадэлі дзвюх або болей моўных адзінак у патоку маўлення (сінтагматыцы): марфем (пера-езд, вяз-уць), слоў (ідзе дождж, спявае песню, дзеля жыцця), сказаў (Ён сказаў, што думаў.).
Сінта́гма — рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення або маўленчы такт, што звычайна супадае з адрэзкам выказвання, які вымаўляецца без паўзаў, адным штуршком паветра, мае свой інтанацыйна-націскны цэнтр (сінтагматычны націск) і характарызуецца адноснай сэнсавай і сінтаксічнай цэласнасцю. Напрыклад:
Чыстая глыбокая рэчка ў люстраной паверхні сваёй адбівае блакітнасць неба, і ад гэтага здаецца яна бяздоннай
Гл. таксама Словазлучэнне
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Сінтаксіс