Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Явар (Дзятлаўскі раён).
Была пабудавана ў 1926 годзе з бетонных блокаў у неарускім стылі. Прадстаўляе сабой будынак трох’яруснай кампазіцыі. Складаецца з прамавугольных у плане, накрытых двухсхільнымі дахамі аб’ёмаў прытвора, бабінца, асноўнага аб’ёму і апсіды з прыбудоўкай. У завяршэнні храма — макаўка на двух’ярусным чацверыковым барабане. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:1926 год у Заходняй Беларусі