DAPNET (ад ) — бясплатная глабальная пэйджынгавая сетка, створаная і падтрымліваемая энтузіястамі-радыёаматарамі. Прыём паведамленняў магчымы на серыйныя пэйджары, якія падтрымліваюць пратакол і настроены на адпаведную частату.
Гісторыя Праект першапачаткова называўся FunkrufMaster і быў створаны ў Германіі па ініцыятыве супрацоўнікаў Аахенскага ўніверсітэта. У 2016 годзе назва была зменена на Funkrufmaster 2.0, а потым на DAPNET. Станам на сакавік 2018 года ў пастаяннай эксплуатацыі знаходзіліся ўжо звыш 90 перадатчыкаў, а зона пакрыцця ўключала ў сябе частку Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Швейцарыі.
Тэхнічныя характарыстыкі Рэкамендаваная частата для DAPNET — 439,9875 МГц, гэта значыць на 12,5 кГц ніжэй за верхнюю мяжу 70-см радыёаматарскага дыяпазону. Перадатчыкі аб'яднаны ў сетку, частка праз , частка праз Internet. Для перадачы паведамленняў выкарыстоўваецца стандартны пэйджынгавы пратакол POCSAG. Для маламагутнага перадатчыка можна выкарыстоўваць Raspberry Pi з усталяванай праграмай unipager і MMDVM-мадэмам, а каб зона пакрыцця склала некалькі кіламетраў, на яго выхад трэба дадаць узмацняльнік радыёчастаты. Зона пакрыцця перадатчыка можа даходзіць да 20 км, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці і вышыні антэны.
Для прыёму паведамленняў асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пэйджэры марак Skyper і Alphapoc. Яны лёгка наладжваюцца на патрэбную частату прыёму, а таксама прадастаўляюць мноства іншых магчымасцей, напрыклад, прыём бюлетэняў — паведамленняў, якія адпраўляюцца для ўсіх адрасатаў. Разам з тым, магчымая адпаведная налада некаторых пэйджэраў іншых марак. Таксама прыём паведамленняў магчымы на .
Паведамленні можна адправіць праз шматмоўны вэб-сайт, а таксама праграмы для Android і iOS.
Спасылкі hampager.de - сайт праекта
Крыніцы
Катэгорыя:Радыёаматарства Катэгорыя:Пэйджынг