Віталь Івановіч Чу́ркін (21 лютага 1952, Масква — 20 лютага 2017, Нью-Йорк) — савецкі і расійскі дыпламат, надзвычайны і паўнамоцны пасол. У розныя перыяды з’яўляўся паслом у Чылі, Бельгіі і Канадзе, пастаянным прадстаўніком Расіі пры НАТА і Заходнееўрапейскім саюзе, намеснікам міністра замежных спраў Расіі. Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў Савеце Бяспекі ААН з 8 красавіка 2006 па 20 лютага 2017 года (да сваёй смерці). Кандыдат гістарычных навук.