Леані́шкі, таксама Ле́анішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчуцкай сянюніі. Размешчана за 6 км ад мястэчка Шумск і за 4 км на паўднёвы захад ад Кавальчукоў. Каля вёскі знаходзіцца Леанішскае гарадзішча.
Гісторыя У XIX і ў пачатку XX стагоддзя вёска была ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, уваходзіла ў Шумскую воласць.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Леанішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Шумск Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі гэтыя землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 52 чалавекі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Леанішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года знаходзіліся ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Леанішкі ўваходзяць у склад незалежнай Літвы.
Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Леанішак паказвае на яго рост у сярэдзіне XX стагоддзя з наступным паступовым зніжэннем на мяжы XX і XXI стагоддзяў.
Моўная сітуацыя і этнаграфія Разам з іншымі паселішчамі на ўсход і паўднёвы ўсход ад Вільні вёска размешчана ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. У артыкуле польскага славіста Міраслава Янковяка Леанішкі (як Leoniszki) згадваюцца ў спісе населеных пунктаў, дзе ён праводзіў свае дыялекталагічныя даследаванні. Паводле яго назіранняў, мясцовая беларуская гаворка (якую жыхары называюць «простай мовай») на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паступова саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам. Сёння яна захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення. У перыяд з 2008 года даследчыкам былі зроблены аўдыязапісы мясцовай беларускай гаворкі ад ураджэнцаў Леанішак.
Славутасці Леанішскае гарадзішча
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Кавальчуцкая сянюнія Катэгорыя:Беларускія гаворкі ў Літве