Уладзімір Сяргеевіч Экнадыёсаў () — беларускі артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1947 года ў в. Аляксееўка Курганскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР.

У 1973 годзе скончыў Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску. З 1972 года — артыст Свярдлоўскага тэатра драмы і Краснаярскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. У 1978—1995 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Памёр 13 красавіка 2026 годаУшел из жизни народный артист БССР Владимир Экнадиосов.

Творчасць Для творчасці характэрны эмацыянальнасць, рамантычны тэмперамент, арганічнасць сцэнічнай інтэрпрэтацыі, спалучэнне вакальнага і акцёрскага майстэрства.

Партыі Раман («Сівая легенда» Дз. Смольскага) Ціханаў Кудраўцаў («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера) Джардана Бруна (аднайменная опера С. Картэса) Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана) Войшалк—Васіль («Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі) П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С. Пракоф’ева) Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Вадэмон («Іаланта» П. Чайкоўскага) Гофман («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха) Дон Карлас («Дон Карлас» Дж. Вердзі) Радамес («Аіда» Дж. Вердзі) Альфрэд («Травіята» Дж. Вердзі) Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі) Герцаг («Рыгалета» Дж. Вердзі) граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні) Фауст («Фауст» Ш. Гуно) Эрнэста («Дон Паскуале» Г. Даніцэці) Самазванец («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага) Сабінін («Іван Сусанін» М. Глінкі) Сяргей («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз. Шастаковіча)

Узнагароды Лаўрэат 8-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. Глінкі (1977) Заслужаны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1990) Народны артыст Беларусі (1990).

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Уральскай кансерваторыі