«Самура́й Джэк» () — амерыканскі навукова-фантастычны прыгодніцкі мультыплікацыйны тэлесерыял у жанры баявік, створаны Гендзі Тартакоўскім для тэлеканала Cartoon Network.
«Самурай Джэк» быў задуманы Гендзі пасля завяршэння працы над сваім першым мультсерыялам — «Лабараторыя Дэкстэра», прэм’ера якога адбылася ў 1996 годзе. Пры стварэнні мульціка ён натхняўся тэлевізійнай драмай «» 1972 года з у галоўнай ролі, а таксама гістарычнай самурайскай культурай Японіі і серыяй коміксаў «» Фрэнка Мілера.
Сюжэт
Расказваецца гісторыя пра безыменнага маладога прынца з уладанняў феадальнай Японіі, бацька якога, імператар, атрымаў магічную катану ад трох манахаў, што надзеленыя містычным дарам, дзеля барацьбы супраць шматаблічнага дэмана Аку. Пасля паражэння і зняволення праз восем гадоў Аку быў вызвалены, захапіў краіну і ўзяў імператара ў закладнікі, але маці паспела адправіць прынца падарожнічаць, каб ён мог трэніравацца па ўсім свеце і вярнуцца з чароўным мячом для супрацьстаяння Аку. Стаўшы самураем, прынц сутыкнуўся са злым шматаблічным чарадзеям і амаль зніштожыў яго, але перш чым воін паспеў нанесці апошні ўдар, дэман адкрыў партал часу і закінуў яго ў далёкую будучыню, чакаючы, што там ён зможа справіцца з ваяром.
Эпоха, у якую трапляе самурай, — гэта антыўтопія, дзе зло Аку стала законам. Першыя людзі, якіх сустракае самурай, называюць яго Джэкам у якасці слэнгавага звароту, і прынц прымае яго як уласнае імя. Сапраўднае ж ніколі не раскрываецца. У сваіх прыгодах Джэк мае пры сабе толькі кімано, і меч.
Спіс эпізодаў
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Мультсерыялы 2001 года Катэгорыя:Праграмы тэлеканала Cartoon Network Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Самурай Джэк Катэгорыя:Мультсерыялы для дарослых Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця Катэгорыя:Мультсерыялы паводле алфавіта