808s & Heartbreak — чацвёрты студыйны альбом амерыканскага хіп-хоп артыста Канье Уэста, выдадзены 24 лістапада 2008 года пад лэйблам Roc-A-Fella Records. Уэст праводзіў запіс паміж вераснем і кастрычнікам 2008 года ў студыі Glenwood, у Бербанк (Каліфорнія) і студыі гуказапісу Аvex у Ганалулу (Гавайі). У прадзюсіраванні альбома бралі ўдзел такія прадзюсары, як , Jeff Bhasker і іншыя. У запісе песень таксама ўдзельнічалі , , Mr Hudson і Lil Wayne.
Сам Канье Уэст кваліфікуе жанр альбома як поп, але 808s & Heartbreak утрымлівае таксама элементы жанраў сінці-поп, R&B і электрапоп, а ў большасці трэкаў альбома Канье спявае, у адрозненне ад папярэдніх альбомаў. У песнях закранаюцца лірычныя тэмы, такія як каханне і адзінота. Таксама ў альбоме шырока выкарыстоўваецца эфект і драм-машына Roland TR-808, што робіць гук электронным. Альбом выкананы ў стылі мінімалізму, а яго гучанне адрозніваецца ад звыклага гучання хіп-хопа; кваліфікуецца як наватарскіhttps://www.laweekly.com/pigeon-john-the-good-sinner-looks-back-at-his-christian-hip-hop-roots/.
Альбом дэбютаваў пад нумарам адзін у амерыканскім чарце , з 450 145 прададзеных копій у першы тыдзень. Таксама ўсе 4 сінглы патрапілі ў Billboard 200. У 2009 годзе часопіс Rolling Stone паставіў гэты альбом на 63 месца ў спісе самых прадаваных альбомаў 2000-х гадоў.
Канцэпцыя
Папярэднія падзеі Пасля выпуску альбома Graduation, астатняя частка года і ўвесь наступны былі для Канье Уэста поўныя эмацыйных узрушэнняў. 10 лістапада 2007 года памірае яго маці, Донда Уэст, у выніку ўскладненняў падчас хірургічнай аперацыі. Праз некалькі месяцаў, Уэст растаўся са сваёй нявестай Алексіс Фіфер. У той жа час, Уэст спрабаваў прыстасавацца да новага для яго статусу зоркі, да якога ён некалі імкнуўся. Страты, адзінота і нуда па сяброўскіх зносінах і адчуванню нармальнага жыцця паслужылі натхненнем пры стварэнні канцэпцыі 808s & Heartbreak. Уэст заявіў:«Гэта быў тэрапеўтычны альбом — наверсе так самотна».
Уэст вырашыў, што пачуцці, якія былі ў яго сэрцы, немагчыма перадаць праз рэп. Ён змяніў жанр альбома на поп.
Запіс
Альбом быў запісаны прыкладна за 3 тыдні з верасня па кастрычніку 2008 гады. Запіс праходзіў на студыі Glenwood у горадзе Бербанк і на гавайскай студыі Avex Recording у Ганалулу. Чэрпаючы натхненне ў такіх сінці-поп выканаўцаў, як Філ Колінз і , Уэст лічыць, што TR-808 — інструмент, які дапамагае выклікаць эмоцыі. Ён браў гукі, створаныя з дапамогай драм-машыны, і змяняў вышыню гуку. Ён назваў гэты эфект «heartbreak» (). Ён адчуваў, што гук з гэтым эфектам перадае яго стан душы.
Таксама, код Гавайскіх астравоў, дзе праводзіўся запіс альбома — 808. Аднак Уэст сцвярджае, што ён ужо прыдумаў назву альбома, калі даведаўся пра гэта.
У альбоме шырока выкарыстоўваецца тэхналогія Auto-Tune. Канье Уэст ужо эксперыментаваў з ёй у альбоме The College Dropout у трэкаў «Jesus Walks» і «Never Let Me Down», але да 2008 года не выкарыстоўваў яе для асноўнага вакалу.
Незадоўга да рэлізу ў інтэрнэце з’явілася песня «RoboCop». Канье Уэст заявіў, што ён да гэтага не датычны і засмуціўся гэтаму факту, бо гэта была няскончаная версія.
Рэліз і прасоўванне 24 верасня 2008 года Канье Уэст заявіў, што ён скончыў альбом і збіраецца выпусціць яго ў лістападзе. Пазней ён заявіў, што рэліз намечаны на 25 лістапада. Але рэліз быў перанесены, каб скарыстацца выходнымі Дня Падзякі. Спецыяльная версія альбома, выпушчаная 16 снежня, змяшчае альбом у CD і LP фарматах, а таксама ілюстрацыі, пераробленыя графіці-артыстам , стваральнікам арыгінальнай вокладкі альбома.
16 кастрычніка Уэст выпусціў на радыёстанцыі Power 106 урывак з песні «Coldest Winter». У трэку выкарыстоўваюцца элементы песні гурта «Memories Fade». Пазней у інтэрнэт уцякла песня «Paranoid». Таксама быў анансаваны рэмікс песні «Paranoid», выкананы Рыянай, але ён так і не з’явіўся. Таксама перад рэлізам з’явіліся песні «Amazing» сумесна з Young Jeezy, «See You in My Nightmares» сумесна з Lil Wayne, «Street Lights», «Say You Will», «Welcome to Heartbreak» сумесна з Kid Cudi і «Bad News». Дадатковы трэк «Pinocchio Story», запісаны на канцэрце ў Сінгапуры, быў дададзены па просьбе Беёнсе.
14 кастрычніка Уэст, у супрацоўніцтве з італьянскай мастачкай , правёў прэзентацыю свайго новага альбома ў ACE Gallery. Было запрошана больш за 700 гасцей. У цэнтры пакоя стаяла 40 аголеных жанчын у масках, на іх свяціла святло, якое мянялася ў такт музыцы. Калі прыйшоў час казаць, Уэст заявіў, што ён фанат прац Бікрофт, і што яму падабаецца ідэя галізны, паколькі «на пэўным этапе грамадства прымусіла нас насіць адзенне». Бікрофт заявіла, што яна праслухала альбом і тое, што яна пачула, закранае яе жыццё. Праз пяць дзён былі выпушчаны фатаграфіі да альбома, зробленыя фатографам Вілі Вандэрпер (). На іх адлюстраваны Канье Уэст, апрануты ў шэры клятчасты касцюм, белую кашулю, у вялікіх акулярах і са значком у выглядзе сэрца, якое стала сімвалам альбома.
Рэакцыя
Продажы У першы тыдзень продажаў, было прададзена 450 145 копій альбома Paine, Jake. Hip Hop Album Sales: The Week Ending 11/30/08 . HipHopDX.com. Accessed December 3, 2008.. Альбом падняўся з 11 на 5 месца ў хіт-парадзе Billboard 200. 27 студзеня 2009 года 808s & Heartbreak атрымаў статус плацінавага.
Адразу пасля сінгл «Love Lockdown» апынуўся на 3 пазіцыі Billboard Hot 100. У iTunes Store было прададзена 1,3 мільёна копій, што зрабіла сінгл плацінавымkanYe West : Blog . Kanye West’s Blog. Accessed December 3, 2008.. Сінгл атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, што прывяло да таго, што часопіс Time назваў яго «Песняй года». Другі сінгл «Heartless» заняў 4 месца ў хіт-парадзе Billboard 200Heartless: Hot 100 Charts . Billboard. Accessed April 20, 2009..
Рэакцыя крытыкаў У асноўным, альбом атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. На падставе 36 рэцэнзій, Metacritic паставіў альбому адзнаку 75 з 100 . Рэцэнзент USA Today Стыў Джонс (), даў альбому 4 з 4 зорак і хваля Уэста, заявіў: «Уэст умела выкарыстоўвае драм-машыну і Auto-Tune, чым і перадае свой душэўны боль і гнеў»Jones, Steve. Review: 808s & Heartbreak . USA Today. on 2009-10-06.. Дэн Кэйрнс () з The Times даў альбому 5 зорак з 5Cairns, Dan. Review: 808s & Heartbreak. The Times. Retrieved on 2009-08-07.. Крытыкі часопіса Vibe заявілі, што «гэта лепшы альбом Канье Уэста на сённяшні дзень», а крытыкі з The Washington Post назвалі альбом «шэдэўрам стагоддзя інфармацыйных тэхналогій, які распавядае пра пачуцці аднаго чалавека, у той час як мільёны правяраюць свае блогі» і прызналі «Лепшым альбомам года»Cummings, Jozen. Kanye West: 808s & Heartbreak Accessed November 24, 2008.Richards, Chris.Kanye West, in Perfect Auto-Tune . Washington Post. Accessed November 10, 2008.. Газета Newsday дала альбому рэйтынг «A» і назвала яго «строгім і дысцыплінаваным»Gamboa, Glenn. Newsday — 808s & Heartbreak. Newsday. Accessed November 10, 2008., у той час як The Los Angeles Times, ацаніўшы асаблівасць альбома, сказала: «808s & Heartbreak можа адпудзіць некаторых слухачоў і здацца стомным, але ён не проста лялечны тэатр. Дакладней, ён ім з’яўляецца, і гэта яшчэ больш здзіўляе».
Спіс кампазіцый
Пазіцыі ў чартах Краіна, чарт (2008) Вышэйшая месца ЗША Billboard 200 1 ЗША Billboard Top R&B/Hip-Hop Albums 1 Аўстралія Albums Chart 12 Australian ARIA Charts Официальная позиция в чартах. Получена 30 ноября, 2008 Ірландыя Albums Chart 11 Новая Зеландыя Albums Chart 15 Велікабрытанія Albums Chart 11 Швейцарыя Albums Chart 13 Канада Albums Chart 4 Бельгія Albums Chart 21 Нарвегія Albums Chart 19 Данія Albums Chart 42 Аўстрыя Albums Chart 50 Еўропа Top 100 Albums 23 Італія Albums Chart 65 Францыя Albums Chart 52 Германія Albums Chart 30
Крыніцы
Катэгорыя:Альбомы Канье Уэста Катэгорыя:Альбомы 2008 года Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі Катэгорыя:Альбомы Def Jam Recordings Катэгорыя:Электрапоп-альбомы